Благаславенне У КРАІНУ ВЕДАЎ
Па адноўленай у наш час традыцыі ў храмах адбываюцца малебны для вучняў і студэнтаў на пачатак новага навучальнага года.
Многа дзяцей і моладзі сабралася ў царкве іконы Божай Маці “Спатоленне загінуўшых” г. Лунінца. Пасля Боскай Літургіі ў гонар вялікага свята Успенне Прасвятой Багародзіцы настаяцель малітоўна благаславіў тых, хто 1 верасня зойме месцы за партамі, на паспяховую вучобу і добрыя справы. З вучнямі шэрагу школ іерэй Сергій Крышталь працягне сустрэчы ў рамках ажыццяўлення духоўных праграм згодна з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.